|
|
Во имя Аллаhа - Милостивого, Милосердного!
Мир и благословения Посланнику Аллаhа!
С именем Аллаhа, Милостивого, Милосердного!
VERITAS
VERITAS (лац. ісціна)
Хікмэт*
Ісціна - гэта праўда, даведзеная да абсалюту.
Яна бывае і цяжкай, як пякельны камень,
І лёгкай, нібыта белае бухматае воблака
Яна патрэбна ўсім, ды ўсе яе баяцца.
Ісціна - гэта наша жыццё...
Не, гэта свет нашага жыцця!
Да яе цягнуцца кветкі і вакол яго круціцца Сонца...
Мы жывем не дзеля жыцця, але дзеля Ісціны.
Бог надзяліў Ісціну вартасцю меры ўсіх жыццяў.
І я веру, што гэта напраўду так.
А вы?
*Хікмэт (арабск.) - Духоўна-філасофскі роздум
***
Ля зялёнай бухматай веткі,
Пасярод Сусвету, дзе зоры знаёмыя,
Загадаю, каб не румзалі дзеткі,
Каб шчаслівыя былі і здаровыя.
Пажадаю ад сэрца вялікага,
Каб забыліся людзі нягоды,
Меней каб было вадаў і бзікаў,
Ў гонар гэтага новага года!
Думаючы пра малышоў,
За якіх жаданні загадваў,
Пажадаю, каб снег ішоў,
І пра Бога нагадваў.
Настаўленне
Не саступі з прадвызначанага шляху,
Не сцерушы на лапікі* жыццё.
Як не раструшчыць панцыр чарапахі,
Так нельга зразумець сваё быццё.
Жывеш не вечна - ведаеш пра гэта,
Жывеш не вечна - свет не назаўжды.
Абы жыла ты ў міры з гэтым светам
І з мірам адпускала б час - гады.
Дык не сыходзь ні кроку з шляху вечных,
З прамой дарогі, чуеш? не сыходзь,
Як зоркі, што лятуць па шляху Млечным
Прарэзваюцца час-прастору скрозь.
Заўважыла? Іх многа, яны разам
Лятуць-спяшаюцца праз мілі і гады,
Калі й мы будзем разам, то адразу
Бліжэй да Бога будзем мы тады.
Лапікі* - кавалачкі, шматкі
Мир вам
Мир вам, белые облака!
Мир вам!
Мир вам, зелёнае луга!
Мир вам!
Мир вам, синие моря!
Мир вам!
Мир вам, высокие горы!
Мир вам!
Мир вам, добрые люди!
Мир вам!
Мир вам, светлые дни!
Мир вам
Всем!
***
Калі ірвецца сэрца ад пакуты
І злы ў душы шугуе боль,
Звярніцеся да Бога на мінуту
Ён вам падасць заўжды Сваю далонь.
Маліцеся да Бога штохвіліну,
Калі баліць душа і ные сэрца ў вас,
Каб Ён вас без надзеі не пакінуў
У неспакойны, цяжкі, горкі час.
І ўспамінайце Бога, калі лёгка
І калі радасць напаўняе сэрца вам,
Што даў мажлівасць выйсці з лёхаў,
За шчасце і спакой, што вам падараваў.
І нітку тонкую жыцця не рэжце,
Не парушайце Божы запавет.
Раз дадзена жыцце для ўсіх, паверце,
І шляхам роўным рушце з цемры ў свет.
Daud ibn Mustafa
Скачать в:
Veritas.doc,
Наши координаты: Тел:+375-29-556-10-53, +375-17-200-66-15, Е-mail:khuluq@mail.ru
|