|
|
Во имя Аллаhа - Милостивого, Милосердного!
Мир и благословения Посланнику Аллаhа!
У iмя Аллага Лiтасцiвага, Мiласэрнага!
Ляйлят-уль-Кыям у Смiлавiчах.
…як зерне, што рассыпана, з памылкамі ў слове,
збiраў свой першы верш на беларускай мове…
Д.М.Спруть
Свае дзверы шчыра адчынiла,
Каб сяброў цяплом лагодным абагрэць:
Ветлiва ў госцi запрасiла
Цiхiх Смiлавiчаў сцiплая мячэць.
Скончана ў вечары малiтва,
Джамаат сяброўскi выстаяў Iша,
Новы дзень сустрэне словам Зiкра
I ўсхвалiць Бога вернiка душа.
Адчыніўшы сэрца для Іслама,
Шчырая душа жадае паглядзець,
Як на гукi яснага Кур’ана
Ноччу прыляцяць анёлы ў мячэць.
Ранiцай ізноў чакаюць справы,
Каб дастойным шляхам веру памнажаць,
Не імкнуцца вернікі да славы –
Новую сустрэчу будуць рыхтаваць.
Будуць шчыра дзверы адчыняцца,
Каб сяброў цяплом лагодным абагрэць,
Каб Аллагу верна пакланяцца –
Есць у Смiлавiчах сцiплая мячэць…
Дзмiтрый Спруць
20,24.05.2008
Скачать в:
Ляйлят-уль-Кыям у Смiлавiчах.doc
Наши координаты: Тел:+375-29-556-10-53, +375-17-200-66-15, Е-mail:khuluq@mail.ru
|